АЗС А-100: мы не ведаем, чаму няма бензіну

27.05.2011 13:16
Архив Редакция

Беларуская сетка АЗС А-100, прыпыніў з 26 траўня 2011 года продаж бензіну АІ-92 насельніцтву, паведаміла, што "мы не ўпаўнаважаныя заяўляць пра прычыны затрымак пастаўкі чарговай партыі паліва, тым больш, яны не вядомыя". "Раней у практыцы А-100 былі эпізоды, калі пастаўка нафтапрадуктаў была пад пагрозай. Але ў нас заўсёды атрымлівалася "выцягнуць" сітуацыю", — паведамілі ў кампаніі.

«Мы вымушаныя спыніць продаж АІ-92, паколькі яго запас вельмі малы. Фактычна, А-100 пайшла на такі крок, каб гарантаваць усім, хто набываў паліва па перадаплаце яго беспраблемнае атрыманне. Складана меркаваць аб тым, як будзе развівацца сітуацыя ў далейшым. Аднак кампанія А-100 гарантуе, што як толькі адбудзецца адгрузка паліва ў наш адрас, яно з’явіцца ў продажы», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве АЗС А-100.

Як паведамляў Тэлеграф, прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка заявіла, што на беларускія запраўкі своечасова пастаўляецца бензін АІ-92. «Перабояў з пастаўкамі АІ-92 на ўнутраны рынак няма, адсутнасць гэтага віду бензіну на запраўках адной з прыватных сетак звязана выключна з няўмелым вядзеннем дадзенай кампаніяй сваёй гаспадарчай дзейнасці», — сказала яна.

Как вам новость?