Гурт «Джына» запісаў EP «За серпанцінам»

Мінскі гурт «Джына» запісаў новы EP «За серпанцінам». У сваім новым рэлізе музыкі працягнулі экспэрымэнты з формай ды нетыповымі рытмамі.

EP «За серпанцінам» складаецца з чатырох трэкаў – «Серпанцін», «Краіна прыліваў», «Мані’я», «Піраміды-Сфінкс». Як зазначыў у інтэрвію Tuzin.fm вакаліст гурта Сяргей Іваноў, у сваёй новай працы музыкі «працягваюць экспэрымэнты з формай, нетыповымі рытмамі і памерамі, распачатыя ў першым сынгле».

Гурт «Джына» існуе ўжо чатыры гады, пачыналі як кавэр-бэнд, які выконваў песьні Queens of the Stone Age і Tool. Неўзабаве ўзяліся за напісаньне ўласных песень на беларускай мове, досыць нетыповых. Першы сынгл гурта зваўся «Жывёла — добры фрэнд» і быў прэзэнтаваны летась. Адносна намераў па прасоўваньню сваёй творчасьці музыкі гурта кажуць, што акрэсьленых плянаў у гэтым кірунку не маюць.

Как вам новость?