Край|BY: Капыль – ціхі райцэнтр, які памятае вікінгаў (вiдэа)

Гарадок Капыль – ціхі раённы цэнтр, які, хоць і памятае вікінгаў і размешчаны паблізу раскручанага Нясвіжа, пакуль абдзелены ўвагай турыстаў. Аднак мы ж робім усё на свой капыл, таму не лянуемся і знаходзім цікавосткі ў нібыта самых звычайных месцах!

У XIII стагоддзі, каб трапіць у Капыль, вам давялося б пераадолець вонкавы роў у 11 метраў шырыні, ускараскацца на 8-метровы вал, а тады яшчэ адзін 20-метровы роў і 3-метровы вал. Сёння ўсё нашмат прасцей! Націскаем “PLAY” і тэлепартуемся ў Капыль!

Вандруем online разам з праектам “Край|BY”!

“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

Край|BY: Капыль – ціхі райцэнтр, які памятае вікінгаў (вiдэа)

Как вам новость?