Калядны дзіцячы фестываль «ГОРАД ЦУДАЎ»

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" сумесна з кампанiей velcom запрашае дзетак і бацькоў на традыцыйны калядны фестываль – час прыгод і сюрпрызаў, чароўных падарункаў і захапляльных майстар-класаў у "ГОРАДЗЕ ЦУДАЎ"!

Як ствараць казачных герояў і чарадзейныя рэчы, як зрабіць самы лепшы падарунак для сябра і самую незвычайную паштоўку для бацькоў – усе гэта пакажуць і распавядуць прафесійныя майстры, якiя зладзяць серыю майстар-класаў для малых наведвальнікаў фэста па роспiсу драўляных фігурак, падрыхтоўцы эка-гірлянд, папяровых ялінак, натхняльных таблічак i iншых падарункаў.

Разам з галоўным партнерам фэста – кампанiяй velcom – дзецi трапяць у цудоўную "разумную школу" velcom smart children school i пазнаюць, як правесьцi цiкава i карысна час з мабiльным тэлефонам альбо планшэтам, створаць "геройскiя" паштоўкi, якiя пасля фэста будуць адпраўлены адрасатам, разам з бацькамi змогуць прыняць удзел у зборы адпрацаваных батарэек, выкiнуўшы iх у спецыяльны кантэйнер.

НПО "Грансістэма", партнер фестывалю, дапаможа дзеткам зладзіць падарункi да свята!

Гледачоў i наведвальнiкаў фестывалю ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" чакае праграма з каляднымі спевамі, танцамі і гульнямі ад электроннага праекту ŠUMA voices і дзіцячага фальклорнага ансамблю "Весянчук". Дзеткі даведаюцца пра тое, як нашыя продкі святкавалі каляды, пазнаёмяцца з каляднымі сімваламі і даведаюцца пра іх сэнсы, а таксама навучацца традыцыйным танцам і паўдзельнічаюць у гульнях.

Суправаджэнне праграмы – візуальная інсталяцыя ад vj Настассi Казленак.

Сярод iншых забаў – гэта майстар-клас "Як пабудаваць замак" у субботу, 20 снежня, у 14:00 у кнігарні "ЛогвінаЎ" i там жа, у нядзелю, 21 снежня, – чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы.

Увесь час будзе адчынена крама дызайнерскіх рэчаў "Ў", дзе можна будзе набыць для дзетак цацкі, упрыгожванні і іншыя прыемныя рэчы ад беларускіх дызайнераў: для тых, хто яшчэ не вызначыўся са святочным падарункам – гэта безліч варыянтаў святочных сувеніраў!

Запрашаем за святочным настроем!

 

Расклад фестываля

20 снежня

12:00 – 18:00 Візуальная інсталяцыя «Горад цудаЎ»

12:00 – 18:00 velcom smart сhildren school

12:00 – 14:00 Майстар класы для самых маленькіх!

12:00 – 16:00 Майстар-класы

16:30 – 17:15 Калядныя спевы ад музыкаў электроннага праекту ŠUMAvoices і дзіцячых фальклорных ансамбляў «Весянчук»

14:00 — у «Кнігарнi Логвінаў» адбудзецца майстар-клас «Як пабудаваць замак»

 

21 снежня

12:00 – 16:00 Візуальная інсталяцыя «Горад цудаЎ»

12:00 – 17:00 velcom smart сhildren school

12:00 – 17:00 Майстар-класы

На працягу дня ў «Кнігарнi Логвінаў» адбудуцца чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы.

Падрабязны расклад майстар-класаў: http://ygallery.by/events/0008313/

 

 

Как вам новость?
Головоломки