Новы шматфункцыянальны заправачны комплекс «А-100» адчыніўся на знешнім кальцы МКАД

Група кампаній “А-100 АЗС” паведамляе пра адкрыццё новага аб’екта сеткі паліўных станцый! На знешнім кальцы МКАД, насупраць мікрараёна “Чыжоўка”, гасцінна адчыніла дзверы не падобная на нашы іншыя запраўкі станцыя “Новы двор”. Намаганнямі вытворчай групы і падрадных арганізацый створаны ўсе ўмовы для абслугоўвання наведвальнікаў на высокім якасным узроўні.

У склад аб’екта ўваходзяць: АЗС з 4 васьміпісталетнымі і 1 двухпісталетнай астраўной паліўна-раздатачнымі калонкамі і кавярня хуткага харчавання з залай на 32 пасадачныя месцы і летняй тэрасай. 

Аўтазаправачная станцыя ў Новым Двары абсталявана ўсімі неабходнымі дадатковымі сэрвісамі: Wi-Fi, арэндай прычэпаў, сэрвіс-блокам з кампрэсарам для падпампоўкі шын, пыласосам. Таксама на тэрыторыі комплексу знаходзяцца 8 пастоў мыйні самаабслугоўвання і 1 партальная мыйня.

АЗС “Новы двор” – гэта спроба аднаўлення стылю і прыклад творчага падыходу пры распрацоўцы фармату АЗС. Спадзяемся, што наша новая станцыя стане флагманам сеткі “А-100” і атрымае толькі станоўчыя водгукі ад нашых кліентаў.

Как вам новость?