Эксклюзіўная прапанова для фанатаў ОЕ: квіток з аўтографам, майка і дыск – толькі 50 штук «фанацкіх камплектаў»!

Сапраўдным фанатам гурта «Океан Ельзы», канцэрт якіх адбудзецца ў Мінску 10 снежня, неверагодна пашанцавала! Арганізатар канцэрта – канцэртнае агенцтва Allstars абвясціла аб эксклюзіўнай прапанове для тых, хто не ўяўляе сваё жыццё без музыкі ОЕ. З 23 чэрвеня ў офісе Allstars можна купіць эксклюзіўны «фанацкі камплект», у які ўваходзіць квіток у фан-зону з асабістым аўтографам лідэра гурта Святаслава Вакарчука, майка з лагатыпам ОЕ і дыск з новым альбомам «Без меж». Кошт такога «фанацкага камплекты», якіх у продажы будзе ўсяго 50 штук, складзе ўсяго 2 500 000 (250) рублёў.

У гэтым годзе Мінск стане адным з гарадоў, дзе ОЕ дадуць канцэрт у рамках свайго сусветнага тура ў падтрымку дзявятага студыйнага альбома «Без меж», які выйшаў у траўні гэтага года. Па словах лідэра гурта Святаслава Вакарчука, «Сусветны тур ОЕ. 2016–2017» расцягнецца амаль на два гады. У графіку, акрамя Беларусі, заяўлены Латвія, Арменія, Грузія і Азербайджан. У планах ОЕ таксама выступленне ў Нью-Ёрку і Лондане. 10 снежня ў «Мінск-Арэне» музыканты праспяваюць песні з новага альбома і свае самыя яркія хіты.

«Асноўная вартасць «Без меж», на мой погляд, заключаецца ў тым, што ўсе яго песні можна выконваць на канцэртах, – расказвае Святаслаў Вакарчук. – Усе яны будуць эфектна гучаць ва ўмовах вялікай сцэны. Наўрад ці мы будзем гуляць на кожным выступе адзінаццаць новых трэкаў адразу. Гэта цяжка і для нас, і для публікі. Але, з іншага боку, я ўпэўнены, што ні адна з кампазіцый з кружэлкі «Без меж» не паўторыць лёс песень СКараван», «Пори року» ці «Як останній день», якія амаль не гучаць на публіцы з прычыны складанасці адэкватнага канцэртнага ўвасаблення».

Эксклюзіўная прапанова для фанатаў ОЕ: квіток з аўтографам, майка і дыск – толькі 50 штук «фанацкіх камплектаў»!

Квіткі з аўтографам можна набыць у офісе ALLSTARS па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, 16-301. Даведкі і замова квіткоў па тэлефоне 8 (029) 650-11-33.

10 снежня 2016 года, 19:00

«Мінск-Арэна»

Кошт квіткоў ад 580 000 (58) рублёў

Заказ квіткоў па тэлефоне (8 029) 650-11-33 і на allstars.by.

Как вам новость?
Головоломки