Туск: ЕС выбраў эфектыўныя спосабы барацьбы з Лукашэнкам

11.04.2011 11:17
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск лічыць, што Еўрасаюз выставіў правільную палітыку ў дачыненні да Беларусі і ў прыватнасці, кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. "Мы бачым вельмі эфектыўныя спосабы барацьбы з дыктатарам, вайскоўцамі і спецслужбамі. Любы, хто бываў у Беларусі пяць гадоў таму і прыехаў сюды сёння, ведае, колькі непрыемнасцяў цяпер дастаўляе народ дыктатару", — адзначыў Дональд Туск, падкрэсліўшы, што заходнія дэмакратычныя каштоўнасці можна прышчапіць ў любой дзяржаве.

Дональд Туск перакананы, што прыязную палітыку Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі і Украіны нельга лічыць няўдалай, прымаючы пад увагу той факт, што ва ўладзе ў Беларусі па-ранейшаму застаецца «дыктатар Аляксандр Лукашэнка», а апошнія выбары ў Украіне выйграў «гістарычна недэмакратычны» Віктар Януковіч, перадае Guardian.

«Мы павінны верыць у сілу і жыццяздольнасць асноватворных каштоўнасцяў Еўрасаюза, у якія могуць паверыць суседнія дзяржавы і пажадаць падзяліць іх. Еўрасаюз павінен імкнуцца да таго, каб як мага больш суседніх краін хацела далучыцца да ЕС», — адзначыў Дональд Туск.

Дональд Туск таксама абвінаваціў Еўропу ў прымяненні падвойных стандартаў, у двудушным стаўленні да пытання абароны правоў чалавека ў розных краінах. «Мы павінны што б там ні было пазбягаць гэтай двухсэнсоўнасці, адчування таго, што Еўропа рэагуе толькі ў тым выпадку, калі ёй гэта зручна, ці там, дзе ёсць нафта», — заявіў кіраўнік польскага ўраду.

«Калі мы хочам абараняць людзей ад дыктатараў або рэпрэсій, ці катаванняў, ці не здаецца вам, што гэта правіла неабходна зрабіць універсальным, каб у выніку мы не сутыкнуліся з сітуацыяй, калі мы будзем рабіць гэта толькі тады, калі гэта зручна, выгадна і бяспечна?», — задаецца рытарычным пытаннем Дональд Туск.

Як раней перадаваў Тэлеграф, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Польшча ў ліку першых ўвяла санкцыі ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва на знак пратэсту супраць перамогі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама супраць сілавога падаўлення акцыі апазіцыі 19 снежня ў Мінску. 17 студзеня ўвяла візавыя санкцыі супраць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ некалькіх сотняў чыноўнікаў. Акрамя таго, з 1 студзеня 2011 года Польшча адмяніла консульскі збор за нацыянальную візу для беларусаў, каб палегчыць візавы рэжым для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки