25 ліпеня 2011, 11:23

МЗС Літвы просіць ўрад зрабіць бясплатнымі візы для беларусаў

Міністэрства замежных спраў Літвы гатова прапанаваць свайму ўраду зрабіць бясплатным кошт літоўскіх нацыянальных віз для грамадзян Беларусі. Прадстаўнікі МЗС ужо прадставілі ва ўрад праект дакументу, які прадугледжвае поўную адмову ад платных візаў. Пра гэта 25 ліпеня паведамілі ў дэпартаменце інфармацыі ведамства.

На думку МЗС, дадзеная мера паслужыла б "працэсам дэмакратызацыі, а таксама ўмацаванню грамадзянскай супольнасці Беларусі", перадае ІА "REGNUM-Беларусь".

Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні прыме ўрад Літвы.

Обсудить
падзяліцца
Калі вы знайшлі ў тэксце навіны памылку,
вылучыце яе мышкай і націсніце ctrl+enter

Пошта

@telegraf.by

Пользователям почты @me.by и @biz.by