14 кастрычніка 2011, 09:51
Фота: Wikimedia

Беларусь і Турцыя могуць увесці бязвізавы рэжым

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка падпісаў указ, якім у якасці асновы для правядзення перагавораў адобрыў праект пагаднення паміж урадамі Беларусь і Турцыі аб узаемнай адмене віз. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісання ўпаўнаважаны кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Еўрапейскі саюз пачынае перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму для грамадзян Беларусі і рэадмісіі. Весці перамовы з афіцыйным Мінскам упаўнаважана Еўракамісія.

Обсудить
падзяліцца
Калі вы знайшлі ў тэксце навіны памылку,
вылучыце яе мышкай і націсніце ctrl+enter

Пошта

@telegraf.by

Пользователям почты @me.by и @biz.by