Фота:
ByMedia.net
Дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 студзеня 2012 года склаў у эквіваленце парадку 144,13 трлн рублёў. Такім чынам, дзярждоўг павялічыўся за 2011 год у 3,8 раза, у тым ліку на 15,9% за снежань. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Знешні дзярждоўг краіны ў рублёвым эквіваленце на 1 студзеня 2012 года склаў 111,8 трлн рублёў. За снежань ён павялічыўся на 8,6%, за ўвесь год - у 3,85 раза.
У структуры дзярждоўгу доўг урада складае 116,38 трлн рублёў (84,65% знешняга доўгу і 15,35% унутранага). За 2011 год ён вырас у 3,8 раза, у тым ліку на 11,4% за снежань.
Аб'ём ўнутранага дзярждоўгу склаў 32,24 трлн рублёў, павялічыўшыся за год у 3,5 разы, у тым ліку на 51,3% за снежань.
Доўг суб'ектаў гаспадарання, гарантаваны урадам, склаў 27,75 трлн рублёў (51,81% унутранага і знешняга 48,19%), павялічыўшыся за мінулы год у 3,6 раза.
Як паведамляў Тэлеграф, беларускія ўлады плануюць у гэтым годзе ўзяць яшчэ адзін крэдыт у Міжнароднага валютнага фонду. Былы кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч заявіў, што менавіта МВФ прапануе найбольш выгадныя ўмовы крэдытавання для Беларусі.