Фота:
З 15 лютага 2012 года ў Беларусі паніжаецца стаўка рэфінансавання - з 45 да 43% гадавых. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Нацбанка № 35, падпісанай 7 лютага. Як паведамілі ў Нацбанку, далейшае зніжэнне стаўкі рэфінансавання магчымае ў выпадку ўмацавання пазітыўных тэндэнцый у грашова-крэдытнай сферы і эканоміцы ў цэлым.
На рашэнне Нацбанка знізіць стаўку рэфінансавання паўплывалі у тым ліку ўстойлівыя пазітыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы, якія назіраюцца ў Беларусі апошнія месяцы, запаволенне інфляцыйных працэсаў і росту спажывецкіх коштаў.
"У выніку павелічэння прапановы замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку застаецца стабільным курс беларускага рубля. Назіраецца ўстойлівы рост рублёвых дэпазітаў у банках, у першую чаргу, тэрміновых укладаў насельніцтва", - адзначаюць у Нацбанку.
На думку экспертаў галоўнага эканамічнага рэгулятара краіны, зніжэнне стаўкі рэфінансавання дасць магчымасць зменшыць крэдытную нагрузку на пазычальнікаў.
"Пры гэтым умовы па прапанаваных банкамі рублёвых укладах насельніцтва па-ранейшаму забяспечаць істотна больш высокую даходнасць у параўнанні з дэпазітамі ў замежнай валюце і чаканым узроўнем інфляцыі", - запэўніваюць у Нацбанку.
Між тым, стаўка рэфінансавання паніжаецца ўпершыню з верасня 2010 года. Як раней перадаваў Тэлеграф, летась яна вырасла больш чым у чатыры разы - з 10,5% у студзені да 45% у снежні. Працэнтныя стаўкі па аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў за год выраслі з 16 на пачатку года да 70% гадавых у снежні 2011 года.