2 лютага 2012, 16:54

Сямашка патрабуе паскорыць стварэння альянсу МАЗа з расійцамі

У чацвер, 2 лютага, на пасяджэнні калегіі міністэрства прамысловасці першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка заклікаў мінпрам хутчэй прыняць рашэнне па стварэнні альянсу МАЗа з замежнай кампаніяй. "Праект няпросты, складана прымаць рашэнні, але трэба прыплываць да нейкага берагу", - лічыць віцэ-прэм'ер.

МАЗ вырабляе ў год каля 25 тыс. аўтамабіляў, але гэтага недастаткова для сур'ёзнай канкурэнцыі на знешнім рынку. Ужо больш за год ідуць перамовы аб стварэнні холдынгу паміж ААТ "КамАЗ" і ААТ "МАЗ", але вынікаў пакуль няма. У адзіночку МАЗу цяжка будзе працаваць на сусветным рынку, лічыць Уладзімір Сямашка, перадае БелТА.

У якасці прыкладаў удалых холдынгаў Уладзімір Сямашка назваў МТЗ, "Беларуськалі", БелАЗ.

"Разумею асцярогі пры прыняцці такога рашэння. Калі трэба, давайце абмяркоўваць гэтае пытанне ва ўрадзе, усе плюсы і мінусы. Калі будзе больш плюсаў, то трэба ісці на гэта, але без мінусаў таксама нічога не бывае", - заявіў віцэ-прэм'ер.

Як паведамляў Тэлеграф, па словах пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, праблемы з падпісаннем кантракту аб зліцці аўтаканцэрнаў МАЗ і КамАЗ адбываюцца па віне беларускага боку, які не згодны з той сумай, на якую было ацэнена прадпрыемства.

Обсудить
падзяліцца
Калі вы знайшлі ў тэксце навіны памылку,
вылучыце яе мышкай і націсніце ctrl+enter

Пошта

@telegraf.by

Пользователям почты @me.by и @biz.by