"РРБ-Банк" прыняў рашэнне выдаваць наяўныя сродкі па сваіх рублёвых картках за мяжой у памеры не больш за пяць тысяч беларускіх рублёў у эквіваленце на дзень. Па афіцыйным курсе Нацбанка Беларусі гэта складае 1,64 даляра і 1,13 еўра. Як запэўніваюць у банку, абмежаванне ўводзіцца часова і не тычыцца картак да рахункаў у далярах і еўра.
«З 26 красавіка 2011 года ўсталёўваецца дзённы ліміт выдачы наяўных грашовых сродкаў у эквіваленце 5 тыс. беларускіх рублёў, а таксама дзённы ліміт безнаяўнай аплаты тавараў і паслуг у эквіваленце 5 тыс. беларускіх рублёў за межамі Рэспублікі Беларусь», — паведамілі ў «РРБ-банку».
Як ужо перадаваў Тэлеграф, з 21 красавіка «Беларусбанк» забараніў здымаць з пластыкавых картак (за выключэннем картак Visa Gold, MasterCard Gold), аформленых з адкрыццём карт-рахунку толькі ў беларускіх рублях, больш за 50 даляраў на дзень. Банк таксама ўвёў і іншыя абмежаванні і прыпыніў некаторыя аперацыі.
Раней абмежаванні на аперацыі з пластыкавымі карткамі ўвялі і іншыя банкі.