Gallup: 20% беларусаў хочуць назаўсёды з'ехаць з краіны

05.08.2010 17:18
Архив Редакция

Найбуйнейшая амерыканская сацыялягічная служба Gallup правяла апытанне сярод жыхароў краін СНД і Грузіі, якая выйшла з яе складу. Аказалася, што 70 млн. чалавек хацелі б на час пакінуць радзіму дзеля навучання ці працы за мяжой, і амаль 30 млн. выказалі жаданне з'ехаць са сваёй краіны назаўсёды. Па гэтых паказчыках Беларусь заняла трэцяе месца сярод краін СНД.

Даследаванне праводзілася ў 2009 годзе ў дзяржавах-членах СНД, а таксама ў Грузіі, якая выйшла з яе складу, і ў Туркменістане, які з’яўляецца асацыяваным сябрам Садружнасці. У кожнай краіне сацыёлагі апыталі не менш за тысячу чалавек ва ўзросце ад 15 гадоў. Усяго ў даследаванні прыняло ўдзел 13,2 тысячы чалавек, перадае РИА «Новости».

Згодна з вынікамі апытання, атрымаць часовую працу за мяжой хацела б 24% жыхароў 12 дзяржаў-удзельніц даследавання, яшчэ 23% з радасцю адправіліся б за мяжу на вучобу, калі б у іх была такая магчымасць. І 13% насельніцтва былых саюзных рэспублік пагадзіліся б з’ехаць за мяжу на ПМЖ.

На першым месцы па колькасці жыхароў, якія жадаюць пакінуць радзіму на час або на ўсё жыццё, апынулася Арменія. Часова папрацаваць за мяжой хацелі б 44% насельніцтва, 39% мараць вучыцца за межамі радзімы і столькі ж (39%) выказалі жаданне з’ехаць назусім.

На другой пазіцыі знаходзіцца Малдова. Перспектыва часовай працы за мяжой вабіць 53% апытаных малдаванаў, ахвотнікаў вучыцца за мяжой набралася 30% і падумвае аб эміграцыі — 36%.

На трэцім радку спісу размясцілася Беларусь, дзе за часовую працу і навучанне за мяжой выказалася 35% і 32% насельніцтва адпаведна, а жаданне эміграваць ёсць у 20% апытаных.

Грузія, адкуль жадала б з’ехаць на часовую працу 34% грамадзян, на вучобу — 31%, а ў эміграцыю — 14%, займае сёмае месца ў пераліку, саступіўшы верхнія радкі Кыргыстану, Казахстану і Украіне.

Расія, па выніках сацапытання, займае дзявятае месца. Больш за ўсё расійцаў, хацелі б вучыцца за межамі радзімы — 24%. Часовая праца па-за РФ цікавіць 22% насельніцтва, а 11% расійцаў эмігравала б, калі б у іх была такая магчымасць.

Тры апошнія месцы займаюць Таджыкістан, Узбекістан і Туркменія. Жыхары гэтых трох дзяржаў апынуліся найменш схільныя назаўсёды пакінуць родныя землі: толькі 9% таджыкаў, 6% узбекпў і 5% туркменаў прызналіся, што хацелі б эміграваць. Пры гэтым працэнт насельніцтва, ахвочага адправіцца за мяжу на заробкі ці на вучобу, вельмі высокі. Адпаведнае жаданне выказалі 28% і 25% жыхароў Таджыкістана, 24% і 30% жыхароў Узбекістана і 19% і 24% жыхароў Туркменістана.

Апытанне: 5% беларускіх сем’яў атрымліваюць дапамогу ад замежных сваякоў

Рэспандэнтам таксама задавалі пытанне: «Ці атрымлівалі вы за апошні год дапамогу ад сваякоў і знаёмых, якія пражываюць за мяжой?» Больш за ўсё станоўчых адказаў далі жыхары Таджыкістана (24% апытаных) і Малдовы (23%) і Кіргізіі (16%).

Пры гэтым толькі адна з гэтых краін лідзіруе па колькасці жыхароў, у якіх ёсць сваякі і сябры за межамі радзімы. Па выніках апытання, такія ёсць у бальшыні малдаванаў (54%) і амаль у траціны жыхароў Арменіі (32%) і Беларусі (30%). Пры гэтым дапамогу ад замежнай радні атрымліваюць 13% армянскіх сем’яў і ўсяго 5% беларускіх.

У канцы гэтага спісу апынуліся Туркменістан і Украіна — у абодвух дзяржавах дапамогу ад замежных сваякоў атрымліваюць 4%. У Расіі толькі 1% жыхароў пацвердзіў, што іх сем’ям дапамагаюць фінансава (ці неяк інакш) сваякі і сябры з-за мяжы.

Как вам новость?
Головоломки