Глеб прыступіць да трэніровак з "Барселонай" 12 ліпеня

04.06.2010 11:21
Архив Редакция

Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб пачне трэніравацца разам з астатнімі "каталонцамі" 12 ліпеня. Пра гэта паведаміў агент аднаго з лідараў зборнай Беларусі Мікалай Шпілеўскі.

«Аляксандр гатовы змагацца за месца ў складзе і 12 ліпеня пачынае трэніроўкі разам з «Барселонай», — прыводзіць словы Шпілеўскага «Савецкі спорт».

«Таму нейкія высновы, што будзе ў гэты перыяд з ліпеня па жнівень, — я вам нічога не магу сказаць. Натуральна, што ў гэты перыяд будуць размовы і з Гвардыёлай… Тады будзе зразумела, наколькі зацікаўлена «Барселона», — сказаў агент Аляксандра Глеба.

Правы на футбаліста належаць іспанскай «Барселоне». Паўабаронца перайшоў у каталонскі клуб у 2008 годзе, аднак кіраўніцтва «сіне-гранатавых» вырашыла адправіць яго ў арэнду ў «Штутгарт».

Как вам новость?