Курс беларускага рубля за год знізіўся на 2%

31.12.2010 13:39
Архив Редакция

За 2010 год курс беларускага рубля ў адносінах да валютнага кошыка знізіўся на 2,00%, паменшыўшыся пры гэтым да даляра на 4,79%, да расійскага рубля — на 3,99% і павялічыўшыся да еўра на 2,60%. Такім чынам курс беларускай валюты не выйшаў за межы калідора ваганняў у адносінах да кошыка валют, які быў усталяваны ў межах +/- 10%. 

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы замежнымі валютамі 31 снежня курсы даляра ЗША і расійскага рубля не змяніліся ў параўнанні з папярэднім днём, склаўшы 3000 і 98,44 беларускіх рублёў адпаведна. Біржавыя таргі па еўра не праводзіліся, перадае АФН.

За апошні дзень 2010 года курс беларускага рубля ў адносінах да валютнага кошыка знізіўся на 0,22% да 1057,04 рубля.

Як раней перадаваў Тэлеграф, сярод рэспублік былога СССР Беларусь у студзені-лістападзе 2010 года заняла трэцяе месца па ўзроўню росту спажывецкіх цэн, адстаўшы толькі ад Кыргызстана і Грузіі. За 11 месяцаў гэтага года цэны ў Беларусі выраслі на 8,9%, у Грузіі — на 10,7%, Кыргызстане — на 16,4%.

Как вам новость?
Головоломки