Першага сакавіка скончваецца падача падатковых дэкларацый

01.03.2010 13:25
Архив Редакция

У міністэрстве па падатках і зборах Беларусі нагадалі, што падача падатковых дэкларацый пра сукупны гадавы прыбытак скончваецца першага сакавіка. Дэкларацыю можна падаць у падатковы орган асабіста ці праз прадстаўніка, таксама яе можна адправіць па пошце з вопісам укладання ці перадаць з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў.

Паводле дзейснага заканадаўства, дэкларацыю пра прыбыткі, атрыманыя ў 2009 годзе, абавязаны падаць фізічныя асобы — падатковыя рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі прыбыткі, якія падлягаюць падаткаабкладанню.

У міністэрстве падкрэслілі, што падаткаабкладанню падлягаюць прыбыткі, атрыманыя ад іншых фізічных асоб, прыбыткі, атрыманыя за мяжой і (ці) з-за мяжы Беларусі, прыбыткі, якія перавышаюць усталяваныя законам межы, якіяне падлягаюць падаткаабкладанню, іншыя прыбыткі, утрыманне падатку з якіх не ўскладзена на падатковых агентаў, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь «Пра падаходны падатак з фізічных асоб», падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь прызнаюцца фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся на тэрыторыі краіны ў каляндарным годзе больш за 183 дні.

Прадстаўнік міністэрства па падатках і зборах звярнуў увагу на тое, што з першага студзеня 2009 году сацыяльныя і маёмасныя падатковыя вылікі падаюцца фізічным асобам па месцы асноўнай працы, у сувязі з чым такім асобам няма неабходнасці звяртацца ў падатковы орган за іх атрыманнем.

З уводзінамі адзінай шкалы падаходнага падатку ў памеры 12% і парадку вылічэння падаходнага падатку са штомесячнага прыбытку, з 2009 году таксама адмянілі і сукупнае дэклараванне прыбыткаў.
 

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки