"Белтэхагляд" бярэ пад кантроль машыны ў аўташколах

12.04.2010 13:56
Архив Редакция

Унітарнае прадпрыемства "Белтэхагляд" прыступіла да стварэння электроннай базы навучальных транспартных сродкаў. Як лічаць на прадпрыемстве, гэта дапаможа "лепш кантраляваць сітуацыю ў галіне і адсочваць тэхнічны стан транспарту аўташкол".

«Напрыклад, можна будзе сапраўды ведаць «узрост» усіх аўтамашын. Хоць ужо цяпер спецыялісты прадпрыемства, вывучыўшы наяўныя дадзеныя, прыйшлі да высновы, што ў сярэднім па краіне сярод навучальных аўтамабіляў катэгорыі «В» ён складае не больш за дзесяць гадоў», — цытуе БелТА паведамленне «Белтэхагляду».

Па дадзеных прадпрыемствы, у наш час у аўташколах ёсць як аўтамабілі вытворчасці краін далёкага замежжа, так і вырабленыя на аўтазаводах СНД, аднак у розных аўташколах назіраецца розная прапорцыя выкарыстання аўто.

Нягледзячы на тое, што даследаванняў таго, на аўтамабілях якіх марак лепш праходзіць навучанне, у Беларусі не праводзілася, у «Белтэхаглядзе» адзначылі, што «курсант, які навучыўся на «Жыгулях» з ручным пераключэннем перадач, у будучыні можа даволі хутка адаптоўвацца да сучаснай машыны з аўтаматычнай скрынкай».

Как вам новость?