12. 04. 2010

У Польшчы адкрылі помнік загінулым беларускім лётчыкам

Помнік Аляксандру Марфіцкаму і Аляксандру Жураўлевічу ўсталявалі ў мясцовасці Малэнчын каля Радама па ініцыятыве плябана мясцовай парафіі і мясцовых жыхароў Малэнчына, ідэю якіх падтрымалі камандаванне Ваенна-паветраных сіл Польшчы і мясцовыя ўлады, перадае БелТА.

Помнік знаходзіцца практычна на месцы падзення самалёта Су-27. Гранітная аснова нагадвае контур Су-27 з двума крыжамі - праваслаўным і каталіцкім. Хрысціянскія знакі зробленыя з металу рухавіка пацярпелага крушэнне самалёта. Вышыня помніка - больш за два метры, на пастаменце - надпісы на беларускай і польскай мовах.

Беларускі ваенны самалёт Су-27УБМ разбіўся 30 жніўня 2009 года падчас выканання фігур вышэйшага пілатажу на авіяшоў у Радаме. Лётчыкі, адвёўшы падаючы самалёт ад населенага пункта, коштам свайго жыцця прадухілілі згубу шматлікіх людзей.

Загінулыя на авіяшоў у Радаме беларускія лётчыкі пасмяротна ўзнагароджаныя ордэнам "За асабістую мужнасць".

Что надо делать, будучи взрослым:
1. Быть всё время уставшим.
2. Говорить всем, как ты устал.
3. Позволять другим рассказать тебе, как устали они.

еще

Верите ли вы в то, что люди спровоцировали глобальное потепление?

Загрузка...