Футбол. Беларусы прайгралі шведам ў таварыскім матчы

03.06.2010 09:14
Архив Редакция

На мінскім стадыёне "Дынама" другога чэрвеня адбыўся таварыскі матч футбалістаў нацыянальных зборных Беларусі і Швецыі. Гульня скончылася з лікам 1:0 на карысць шведскай каманды.

У першай палове сустрэчы каманды не здолелі паразіць вароты адзін аднаго, хаця ў гасцей было, па меншай меры, два галявыя моманты, паведамляе БелТА.

Пасля перапынку, на 48-й хвіліне гульні, Крысціян Вільхельмсан скарыстаўся памылкай абаронцаў беларусаў і з вострага вугла паразіў вароты Юрыя Жаўнова — 1:0.

Другога чэрвеня прайшло яшчэ некалькі таварыскіх сустрэч. Будучы супернік беларускай зборнай па адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2012 каманда Румыніі прайграла зборнай Македоніі з лікам 0:1. Вынікі іншых матчаў: Зімбабвэ — Бразілія — 0:3, Азербайджан — Гандурас — 0:0, Грэцыя — Парагвай — 0:2, Нарвегія — Украіна — 0:1.

Как вам новость?