"Газпром" скараціў пастаўкі газу ў Беларусь на 30%

22.06.2010 10:05
Архив Редакция

Старшыня праўлення "Газпрома" Аляксей Мілер паведаміў раніцай 22 чэрвеня, што з 10:00 па маскоўскім часе расійскі холдынг давёў скарачэнне аб'ёмаў паставак газу ў Беларусь да 30%. Па словах кіраўніка "Газпрома", такое рашэнне прынята ў сувязі з адсутнасцю прагрэсу ў пытанні выплаты Беларуссю доўгу за газ, што сфармаваўся з пачатку 2010 года.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 21 чэрвеня Беларусь прапанавала «Газпрому» кампрамісны варыянт урэгулявання пытання з аплатай паставак газу ў 2010 годзе. Згодна з прапановай беларускага ўрада, расійская кампанія павінна неадкладна выплаціць доўг за транзіт у памеры 217 млн. даляраў.

У гэтым выпадку Беларусь гатовая да 23 чэрвеня выплаціць запазычанасць па аплаце паставак расійскага газу ў траўні і да пятага ліпеня пагасіць доўг за газ у памеры 187 млн. даляраў, які ўтварыўся з першага студзеня 2010 года.

Тым часам у «Газпроме» паведамілі, што калі Беларусь працягне аплочваць газ па леташнім кошце, на 23 чэрвеня доўг за пастаўкі «блакітнага паліва» вырасце прыкладна да 250 млн. даляраў. Беларускі бок ужо заявіў, што з гэтага часу будзе аплочваць пастаўкі газу па 184 даляры за тысячу кубаметраў, як гэта прадугледжана кантрактам на другі квартал. У першым квартале Беларусь плаціла за газ 150 даляраў замест прадугледжаных кантрактам 169 даляраў, спасылаючыся на дамоўленасці на найвышэйшым узроўні.

Па матэрыялах РИА «Новости».

Как вам новость?
Головоломки