Беларусь гатовая пастаўляць у Расію штогод чатыры мільёны тон малака

12.08.2010 12:45
Архив Редакция

Беларусь гатова пастаўляць у Расію штогод чатыры мільёны тон малочнай прадукцыі ў пераліку на малако, што забяспечвае прыкладна 10% унутранага спажывання гэтага прадукту ў Расіі. Пра гэта паведаміў 11 жніўня старшыня праўлення Нацыянальнага саюза вытворцаў малака ("Саюзмалако") Андрэй Даніленка.

«З пачатку 2010 года аб’ём пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расію з Беларусі вырас на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Прычым імпарт расце не толькі ад суседа па Мытным саюзе, але і з іншых краінаў, у першую чаргу, з-за павышэння на 11% з пачатку гэтага года спажывання малочнай прадукцыі ў Расіі», — цытуе Андрэя Даніленку РИА «Новости».

«Беларусь сабрала добры ўраджай кармавых, у іх ідзе ўстойлівы рост вытворчасці малака, яны забяспечваюць канкурэнтаздольныя цэны. Яна патэнцыйна нам можа на працягу года паставіць у эквіваленце чатыры мільёны тон малака ў выглядзе сухога малака, сыру, масла. У іх ёсць сур’ёзны патэнцыял на павелічэнне аб’ёмаў паставак на расійскі рынак», — сказаў Андрэй Даніленка.

Пры гэтым кіраўнік «Саюзмалака» адзначыў, што ў папярэднія гады Беларусь адпраўляла вялікі аб’ём прадукцыі ў іншыя краіны. «Але ў сувязі з тым, што ў свеце дэфіцыту малака не назіраецца, то яны з задавальненнем пры магчымасці будуць накіроўваць малако на расійскі рынак, бо мы ў папярэднія гады для падтрымання айчынных вытворцаў абмяжоўвалі аб’ём пастаўкі беларускай прадукцыі», — распавёў Андрэй Даніленка.

Как вам новость?
Головоломки