Нацбанк: ўсе паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі выкананы

24.12.2010 09:28
Архив Редакция

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч даклаў прэзідэнту аб поўным выкананні банкаўскай сістэмай усіх паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2010 год. Акрамя таго, кіраўнік Нацбанка распавёў кіраўніку дзяржавы аб развіцці самой банкаўскай сістэмы, паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

«У адпаведнасці з запланаванымі тэмпамі ажыццяўляецца крэдытаванне эканомікі і насельніцтва, паспяхова рэалізуецца працэнтная палітыка, надзейна працуе плацежная сістэма, стабільны курс нацыянальнай валюты. На сённяшні дзень беларускі рубель да кошыка замежных валют дэвальваваў толькі на 1,5% у параўнанні з пачаткам года. Уклады насельніцтва ў беларускіх банках растуць, прычым у снежні сітуацыя нават палепшылася», — праінфармаваў Пётр Пракаповіч.

Паводле яго слоў, рэсурсная база банкаў з пачатку года вырасла на 42% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, усе банкі выконваюць нарматывы бяспечнага функцыянавання.

«Пётр Пракаповіч запэўніў кіраўніка дзяржавы, што банкаўская сістэма гатова да выканання тых задач, якія пастаўлены перад ёй у 2011 годзе», — дадалі ў прэс-службе.

Мінфін: дэфіцыт бюджэту ў студзені-лістападзе склаў 2,7 трлн. рублёў

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту за студзень-лістапад 2010 года склаў 2,7 трлн. рублёў, паведамілі ў міністэрстве фінансаў Беларусі.

Даходы рэспубліканскага бюджэту за студзень-лістапад 2010 года склаліся ў суме 26,8 трлн. рублёў, што складае 89,5% чаканай ацэнкі за 2010 год. Падатку на прыбытак паступіла 3,1 трлн. рублёў (93,8%). За студзень-лістапад у рэспубліканскі бюджэт паступіла ПДВ на суму 10,2 трлн. рублёў (89,3%). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 4,9 трлн. рублёў (83,15%).

Па стане на 1 снежня 2010 года сума даўгоў плацельшчыкаў перад бюджэтам склала 58,1 млрд. рублёў і захавалася практычна на ўзроўні пачатку года.

Расходы рэспубліканскага бюджэту за студзень-лістапад 2010 года склалі 29,5 трлн. рублёў, ці 84,9% чаканай ацэнкі за 2010 год.

З іх выдаткі на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 12,1 трлн. Рублёў (83,7%), нацыянальнай эканомікі — 7,7 трлн. рублёў (86,4%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) накіравана 5,8 трлн. рублёў (86,4%).

Как вам новость?
Головоломки