Лукашэнка прызначыў 2011 года Годам прадпрымальнасці

04.02.2011 10:24
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вырашыў абвясціць 2011 года Годам прадпрымальнасці. Адпаведны ўказ ён падпісаў 3 лютага. На яго думку, гэты год, з'яўляючыся «стартам новай пяцігодкі», закліканы надаць новы імпульс развіццю краіны, а грамадства павінна «зрабіць рашучы рывок ва ўсіх галінах і сферах дзейнасці, каб выйсці на ўзровень перадавых еўрапейскіх краін». 

«Асноўнай рухальнай сілай гэтага рыўка з’яўляюцца прадпрымальнасць, актыўнасць і ініцыятыва. Зараз ад прадстаўнікоў любой прафесіі патрабуецца быць не проста выканаўцамі, якія дзейнічаюць па шаблоне, а сапраўднымі гаспадарамі свайго лёсу, творчымі і энергічнымі людзьмі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта, абвяшчэнне 2011 года Годам прадпрымальнасці заклікана падкрэсліць «важкія дасягненні Беларусі ў стварэнні спрыяльных умоваў для развіцця дзелавой актыўнасці і сімвалізуе накіраванасць беларускай дзяржавы ў будучыню, нацэленасць на прыярытэтную падтрымку людзей справы».

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Год прадпрымальнасці паспрыяе стварэнню новага аблічча беларускай эканомікі, дапаможа разняволіць дзелавую актыўнасць і ініцыятыву, сфармаваць атмасферу здаровай канкурэнцыі, спрыяльных умоваў для ўкаранення новых тэхналогій ва ўсіх сферах, а таксама павысіць дабрабыт і якасць жыцця беларускіх грамадзян.

Как вам новость?
Головоломки