Мінфін прапануе на 15% скараціць колькасць бюджэтнікаў

09.02.2011 15:00
Архив Редакция

Міністэрства фінансаў Беларусі выступіла з ініцыятывай скарачэнні на 10-15% колькасці работнікаў, занятых у бюджэтнай сферы краіны. Пра гэта 9 лютага падчас пашыранага пасяджэння калегіі мінфіна заявіў кіраўнік ведамства Андрэй Харкавец. Паводле яго слоў, для перагляду штатаў бюджэтных арганізацый ёсць аб'ектыўныя перадумовы. 

Андрэй Харкавец указаў на той факт, што доля эканамічна актыўнага насельніцтва, занятага ў бюджэтным сектары Беларусі, значна перавышае паказчыкі краін-суседзяў з такiм самым узроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця. Так, напрыклад, у сферы адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання ў Беларусі занята 17,5% працаўнікоў. У суседняй Латвіі гэты паказчык складае 12,8%, у Расіі — 16,8%. Разам з тым, па словах міністра фінансаў, гэта дакрызісныя паказчыкі, якія павялічыліся ў перыяд крызісу, перадае БелаПАН.

Андрэй Харкавец таксама адзначыў, што краіны, накіраваныя на лібералізацыю эканомікі і жадаючыя прыцягнуць замежныя інвестыцыі, характарызуюцца параўнальна нізкім узроўнем ўцягвання эканамічна актыўнага насельніцтва ў бюджэтны сектар. Па словах кіраўніка мінфіна, узровень ВУП на душу насельніцтва ў такіх краінах блізкі да ВУП Беларусі, у той час як доля занятых у асноўных галінах сацыяльнай сферы на 3,5% ніжэй.

У сувязі з гэтым, на думку міністра фінансаў, менавіта скарачэнне колькасці бюджэтнікаў да ўзроўню, адпаведнага рэальным патрэбам беларускай эканомікі, дазволіць скараціць бюджэтныя выдаткі краіны на два трыльёны рублёў. Большую частку зэканомленых сродкаў кіраўнік мінфіна прапанаваў накіраваць на развіццё бюджэтнай сферы, каб вывесці яе на якасна новы ўзровень.

Как вам новость?