Апазіцыя заклікае байкатаваць парламенцкія выбары

21.03.2011 10:21
Архив Редакция

Шэраг апазіцыйных беларускіх палітыкаў падпісаў зварот "Байкот дыктатуры — стратэгія перамогі", у якім заклікаюць грамадзянскую супольнасць байкатаваць парламенцкія выбары 2012 года. "19 снежня 2010 года — паваротная кропка ў найноўшай гісторыі Беларусі. Упершыню мы можам з поўнай упэўненасцю сказаць, што Лукашэнка выбары прайграў", — заявілі яны.

У прыватнасці, так лічаць экс-кіраўнік Вярхоўнага Савета 12-га склікання і старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіслаў Шушкевіч, каардынатары грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель і Павал Марыніч, член аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч, а таксама кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін.

«Павінен быў прайсці другі тур выбараў. Паводле афіцыйных пратаколах тых ўчастковых камісій, дзе было рэальнае назіранне і галасы сапраўды лічылі (ўчасткі 1, 6, 8, 9, 27, 49 у Мінску), дэмакратычныя кандыдаты набралі разам 53% галасоў (з іх Саннікаў і Някляеў разам — 34%, Лукашэнка — 39%, супраць усіх прагаласавалі 8%). Лічбы пацвярджаюць, што ў другім туры адназначна перамог бы дэмакратычны кандыдат», — мяркуюць падпісанты.

Яны таксама нагадалі пра падзеі, якія разгарнуліся пасля заканчэння выбараў. «Мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў была жорстка разагнаная спланаванымі дзеяннямі правакатараў і сілавікоў… Рэпрэсіі з мэтай запалохвання людзей — арышты, ператрусы, рабаванне офісаў грамадскіх арганізацый без суда і следства працягваюцца да гэтага часу. Незаконна утрымліваючы лідараў у турме, улада хоча прымусіць апазіцыю сысці ў абарону. Нас змушаюць не выкарыстоўваць дасягненні выбарчай кампаніі. Гэтага нельга дапусціць. Адзіна правільная стратэгія сёння — гэта развіццё наступу на рэжым», — тлумачаць палітыкі.

Апазіцыянеры сваёй галоўнай задачай бачаць вызваленне арыштаваных па абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. «Найважнейшую мэта ніхто не можа аспрэчваць — вызваленне вязняў, якія зараз знаходзяцца ў турмах. Наш святы абавязак — быць салідарнымі, не здрадзіць тым, хто вёў нас да перамогі. Бо за кратамі знаходзіцца і прэзідэнт Беларусі, які, бясспрэчна, атрымаў бы перамогу ў другім туры выбараў», — прыводзіць словы звароту БелаПАН.

На думку палітыкаў, таму, каб фігуранты «справы 19 снежня» выйшлі на волю, можа паспрыяць байкот выбараў і іншых мерапрыемстваў, якія праводзяцца беларускімі ўладамі. «Вымусіць дыктатара вызваліць палітвязняў могуць толькі моцныя і рашучыя дзеянні. Такім дзеяннем можа стаць масавае негвалтоўнае супрацьстаянне «Байкот дыктатуры»- кампанія, заснаваная на непрызнанні ўлады, адмове ад супрацоўніцтва з ёй і непадпарадкаванні рэжыму. На фоне пагаршэння эканамічнага становішча і росту пратэстных настрояў яна вядзе да поўнай дэлегітымізацыі ўлады ў вачах беларусаў. Часткай кампаніі павінен стаць байкот будучых парламенцкіх выбараў», — гаворыцца ў дакуменце.

Апазіцыя: беларусы самі ўжо абвясцілі байкот уладам

Па словах лідараў апазіцыі, насельніцтва краіны ўжо пачало весці гэтую кампанію. «У адказ на заклікі ўлады несці грошы ў банкі людзі сталі масава скупляць валюту. Нярэдкія выпадкі адмоваў плаціць незаконныя зборы, падпісвацца на афіцыйную прэсу або наведваць мерапрыемствы, якія арганізуюць дзяржаўныя органы», — заяўляюць яны.

Станіслаў Шушкевіч, Яўген Афнагель, Павал Марыніч, Віктар Івашкевіч, і Аляксандр Казулін мяркуюць, што кампанія будзе паспяховай, калі інфармацыя пра падзеі ў Беларусі стане аператыўна паступаць жыхарам рэспублікі. «Нельга таксама забываць тыя магчымасці агітацыі, якія дае інтэрнэт, — сайты, блогі, сацыяльныя сеткі выдатна сябе зарэкамендавалі падчас прэзідэнцкай кампаніі», — кажуць палітыкі.

На думку прадстаўнікоў апазіцыйных арганізацый, людзей неабходна не толькі кансультаваць па пытанні магчымасцяў для абароны іх правоў, але і наогул паведамляць насельніцтву аб тым, што іх правы парушаюцца.

«Наступны наш крок — гэта адмова ад супрацоўніцтва з уладай, якую мы не прызнаем. Ён таксама даступны ўсім нашым прыхільнікам. Несупрацоўніцтва можа выяўляцца ў сацыяльнай сферы (байкот дзяржаўных мерапрыемстваў, праўрадавых арганізацый і СМІ, грамадскае ганьбаванне дзяржслужачых, якія прымаюць удзел у рэпрэсіях), эканамічнай (зняцце банкаўскіх укладаў, масавая скупка валюты, адмова ад тавараў і паслуг, байкот фірмаў, якія супрацоўнічаюць з рэпрэсіўнымі органамі) і палітычны (байкот выбараў)», — гаворыцца ў звароце.

Падпісанты таксама заявілі, што непадпарадкаванне незаконным патрабаванням улад з’яўляецца спосабам выявіць грамадзянскую пазіцыю.

Как вам новость?
Головоломки