Беларусь прызнаная трэцяй па экалагічнасці сярод постсавецкіх краін

10.03.2011 11:29
Архив Редакция

Рэспубліка Беларусь у экалагічным рэйтынгу Environmental Performance Index, складзеным навукоўцамі з Ельскага і Калумбійскага ўніверсітэтаў ЗША, заняла трэцяе месца сярод постсавецкіх краін. Беларусь набрала 65,4 бала і займае 53-ю пазіцыю ў агульным рэйтынгу, сярод краін экс-СССР апярэджваюць толькі Латвія (72,5 бала і 21-е першае месца) і Літва (68,3 і 37).

Эстонія размясцілася на 57-м месцы (63,8), Грузія — 59-м (63,6), Расія — 69-м (61,2), Арменія — 76-м (60,4), Кыргызстан — 79-м (59,7), Азербайджан — 84-м (59,1), Украіна — 87-м (58,2), Казахстан — 92-м (57,3), Таджыкістан — 111-м (51,3), Узбекістан — 144-м (42,3), Туркменістан — 157-м (38,4). Заходняя суседка Беларусі Польшча знаходзіцца на 63-й Пазіцыі, набраўшы 63,1 бал.

У тройку лідараў рэйтынгу ўваходзяць Ісландыя (93,1), Швейцарыя (89,1) і Коста-Рыка (86,4). Самыя нізкія месцы занялі Маўрытанія (33,7), Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка (33,3) і Сьера-Леонэ (32,1).

Усяго ў рэйтынг увайшлі 163 краіны. Індэкс заснаваны на 25 крытэрах, якія ўлічваюць ўзровень забруджанасці паветра і вады, стан сельскай гаспадаркі, стан рыбных і лясных рэсурсаў, біяразнастайнасць і іншае.

Как вам новость?