15. 03. 2011

Human Rights Watch: улады Беларусі душаць грамадзянскую супольнасць краіны

У дакуменце міжнародныя праваабаронцы прыводзяць прыклады парушэнняў правоў чалавека ў перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў: пераслед апазіцыйных экс-кандыдатаў і актывістаў, недазволенае абыходжанне з затрыманымі (у тым ліку адмова ў доступе да адвакатаў, нездавальняючыя ўмовы ўтрымання ў ізалятары), закрыты разгляд адміністрацыйных спраў, ператрусы ў праваабарончых арганізацыях, а таксама ціск на адвакатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы фігурантаў "справы 19 снежня".

Як адзначылі ў Human Rights Watch, "гэтыя і іншыя парушэнні сур'ёзна ўскладнілі і без таго далёка не простую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі". "На працягу больш як дзесяці гадоў беларускія ўлады паслядоўна ўзмацнялі ціск на грамадзянскую супольнасць. Хваля рэпрэсій, якая пачалася ў краіне пасля снежаньскіх выбараў, стварыла крызісную сітуацыю з правамі чалавека, якая патрабуе рашучага рэагавання з боку ААН", - заявіла дырэктарка офіса Human Rights Watch ў Расіі Ганна Севарцьян.

Арганізацыя і яшчэ сотня міжнародных праваабарончых арганізацый і актывістаў заклікалі Раду ААН па правах чалавека, чарговая сэсія якой праходзіць у гэтыя дні ў Жэневе, прыняць рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі. У ёй праваабаронцы просяць ААН асудзіць беларускія ўлады за рэпрэсіі і ўказаць крокі, якія ўрад павінен распачаць для паляпшэння сітуацыі.

Human Rights Watch таксама заклікала ўлады Беларусі правесці дбайнае і бесстаронняе расследаванне падзей 19 снежня. Усім затрыманым фігурантам справы праваабаронцы патрабуюць прадставіць бесперашкодны доступ да адваката і магчымасць канфідэнцыйных зносін з ім, а таксама "спыніць ціск на адвакатаў і ганенні на грамадзянскую супольнасць". Арганізацыя таксама заклікала ўлады неадкладна вызваліць затрыманых, не датычных да акцыі 19 снежня.

Human Rights Watch заклікала Раду ААН па правах чалавека падтрымаць гэтыя патрабаванні і выступіць з аналагічным зваротам да ўладаў Беларусі. "Улады стварылі ў Беларусі сур'ёзны крызіс, і Рада па правах чалавека не павінна пакінуць гэта без увагі. Яе рэзалюцыя паслужыла б для Мінска пераканаўчым сігналам аб неабходнасці спынення рэпрэсій", - заявіла Ганна Севарцьян.

З тэкстам дакладу Human Rights Watch можна азнаёміцца на афіцыйным сайце арганізацыі.

Валера был сторонником семейных ценностей. Но забрать их из ломбарда шансов уже не было.

еще

Что вы ждете от II Европейских игр в Минске?

С 21 по 30 июня в Минске пройдут II Европейские игры.