Украіна пакуль не будзе ўводзіць пошліны на беларускія нафтапрадукты

14.03.2011 13:06
Архив Редакция

Праз сусветны рост цэнаў на нафту і крызіс у Паўночнай Афрыцы Украіна ў найбліжэйшы час не будзе разглядаць пытанне ўвядзення пошліны на імпартныя нафтапрадукты, у тым ліку беларускія. Пра гэта паведаміў украінскі міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юры Бойка. "Сёння не час ўводзіць пошліны", — заявіў ён.

«Сёння ў выніку крызісу ў Паўночнай Афрыцы мы і так маем напружаную сітуацыю. Таму гэтае пытанне сёння на парадку дня не стаіць, а яно выкарыстоўваецца як раз пэўнымі ўладальнікамі сетак, каб адцягнуць увагу грамадства», — адзначыў кіраўнік мінэнерга Украіны ў інтэрв’ю 5 каналу.

Міністр таксама падкрэсліў, што пошліны на імпартныя нафтапрадукты ва Украіне няма з 2005 года.

Як раней перадаваў Тэлеграф, беларускія НПЗ абвінавачваюць у коштавым дэмпінгу ва Украіне. Украіна праводзіць спецыяльнае расследаванне ў адносінах імпарцёраў нафтапрадуктаў, магчыма, будуць уведзены пошліны для абароны ўнутранага рынку ад празмерных аб’ёмаў імпарту. Ва Украіну паступае каля 40% экспартнай таварнай прадукцыі Мазырскага НПЗ. У расследаванні прымаюць удзел адміністрацыя завода, Беларуская нафтавая кампанія, «Беларуснафта», а таксама ТАА «БНК Украіна».

Як заявілі ў кіраўніцтве Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу, «размовы аб цэнавым дэмпінгу нафтапрадуктаў вытворчасці ААТ «Мазырскі НПЗ» на ўкраінскім рынку не маюць пад сабой падставаў».

Как вам новость?
Головоломки