За 2010 год забруджванне паветра ў Беларусі зменшылася на 17,5%

21.03.2011 10:31
Архив Редакция

У Беларусі ў 2010 годзе выкіды стацыянарнымі крыніцамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра склалі 377,1 тыс. тон, скараціўшыся ў параўнанні з 2009 годам на 17,5%. Гэта выклікана "зніжэннем долі мазуту, што выкарыстоўваецца ў якасці паліва", паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, адзначыўшы, што выкіды зменшыліся ва ўсіх абласцях і Мінску.

Больш за ўсё забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра трапіла ў Наваполацку (50 тыс. тон), Мінску (31 тыс. тон), Навалукомлі (16 тыс. тон), Горадні (12 тыс. тон) і Гомелі (11 тыс. тон), паведамляе БелаПАН.

Газаачышчальных будынкі за названы перыяд улавілі і абясшкодзілі 88,4% забруджвальных рэчываў ад стацыянарных крыніцаў. Цвёрдых рэчываў абясшкодзілі 98,4%, газападобных і вадкіх — 25,3%. Удзельная вага электраэнергетыкі ў аб’ёме выкідаў забруджвальных рэчываў ад стацыянарных крыніц скарацілася да 12% у 2010 годзе супраць 26,9% у 2009 годзе.

Как вам новость?