"Белдзяржхарчпрам": цэны на цукар расці не будуць

05.04.2011 17:21
Архив Редакция

Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" у сувязі з занепакоенасцю грамадзян магчымым ростам цэнаў на цукар заявіў, што ў найбліжэйшы час цукар падаражэць не павінен. Як адзначылі ў канцэрне, складскія запасы цукру складаюць 180 тыс. тон, што "дастаткова для забеспячэння патрэбы ўнутранага рынку рэспублікі ў цукру да сезону перапрацоўкі цукровых буракоў ураджаю 2011 года".

«Арганізацыі цукровай галіны рэспублікі ў 2010 годзе выпрацавалі 816,85 тыс. тон цукру-пяску або 107,6% да ўзроўню 2009 года. З агульнага аб’ёму рэалізацыі прадпрыемствамі цукровай галіны на ўнутраны рынак рэспублікі пастаўлена 405,8 тыс. тон. У цяперашні час Рэспубліцы Беларусь для патрэбаў рынку і прамысловай перапрацоўкі неабходна каля 350 тыс. тон цукру на год», — заявілі ў Белдзяржхарчпраме.

У канцэрне таксама паведамілі, што да канца 2015 года плануецца нарасціць магутнасці па перапрацоўцы цукровых буракоў да 42 тыс. тон на суткі супраць 28 тыс. тон на суткі сёння. Акрамя таго, прадпрыемствы цукровай галіны асвойваюць выпуск новых відаў цукру.

Як перадаваў Тэлеграф, з пачатку года цэны на цукар у Беларусі ўзнімаліся двойчы, у цэлым на 21%. Праз страх чарговага падаражэння ў некаторых рэгіёнах Беларусі насельніцтва стала масава раскупляюць цукар. Так, жыхары Бярозы (Берасцейская вобласць) скупляюць цукар мяшкамі. «Пайшлі чуткі, што цукар вось-вось падаражэе, і ўсе пачалі купляць яго пра запас. А можа яшчэ праз тое, што сок бярозавы пайшоў», — паведаміла прадавачка адной з крамаў горада.

Как вам новость?
Головоломки