22. 04. 2011

Дакументы па стварэнні Еўранэст падпішуць без Беларусі

"Наколькі мне вядома, пытанне аб Беларусі не прадугледжана нават у статутных дакументах, таму што новы рэгламент змяшчае новы элемент: прысутнічаць у Еўранэст можа краіна, выбары ў якой адпавядаюць стандартам АБСЕ", - растлумачыў Алі Гусейнаў. Паколькі АБСЕ папярэднія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не прызнала, краіна аўтаматычна пазбаўляецца права ўдзельнічаць у Еўранэст, перадае БелТА.

Прадстаўнік Азербайджана адзначыў, што рашэнне аб тым, каб пачаць працу Еўранэст без удзелу Беларусі, Еўрапарламент прыняў аднаасобна, не прымаючы пад увагу меркаванне парламентарыяў краін-партнёраў, у тым ліку з Азербайджана.

Азербайджан адстойвае права Беларусі на ўдзел у Еўранэсце

Між тым Азербайджан заклікае ўсе шэсць краін-партнёраў адстойваць паўнапраўны ўдзел Беларусі ў Еўранэсце. Як растлумачыў Алі Гусейнаў, на саміце ў Празе была дасягнута дамоўленасць аб тым, што ўсе шэсць краін будуць удзельнічаць у Еўранэст на роўных без якіх-небудзь умоваў.

У сувязі з гэтым Алі Гусейнаў выказаў здзіўленне датычна прапановы еўрапарламентарыяў сфармаваць дэлегацыю ад Беларусі на асаблівых умовах, уключыўшы ў яе склад прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі. "У парламенцкай асамблеі павінны працаваць людзі, выбраныя народам, якія прадстаўляюць парламент як орган улады", - перакананы Алі Гусейнаў.

З рашэннем Еўрапарламенту адмовіць Беларусі ва ўдзеле ў Еўранэсце азербайджанскі бок катэгарычна не згодны. На думку Алі Гусейнава, прэзідэнцкія выбары ніяк не могуць уплываць на склад удзельнікаў Еўранэста, бо працаваць у гэтай структуры будуць парламентарыі, выбраныя задоўга да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Спікеры шасці краін-партнёраў раней накіравалі ў Еўрапарламент ліст, у якім заявілі аб неабходнасці раўнапраўнага ўдзелу Беларусі ў рабоце Еўранэста. "Мы не павінны адступаць ад выказаных там пазіцый, таму што Еўранэст складаецца з дзвюх частак - Еўрапарламенту і дэлегацый парламентаў шасці краін-партнёраў. Тут няма вяршэнства, усе мы роўныя", - падкрэсліў палітык.

У сваю чаргу беларускі бок высока ацаніў падтрымку Азербайджана ў дадзеным пытанні. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі падзякаваў парламенту Азербайджана за канструктыўную і ўзважаную пазіцыю, падкрэсліўшы, што паразуменне паміж парламентарыямі дзвюх краін спрыяе развіццю адносін паміж дзяржавамі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 26 студзеня прэзідыум Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" (Еўранэст) прыняў рашэнне пачаць сваю працу без удзелу прадстаўнікоў Беларусі. Такая пазіцыя еўрапарламентарыяў была выкліканая падзеямі ў Беларусі, якія рушылі за прэзідэнцкімі выбарамі, у тым ліку сілавым разгонам акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня і масавымі судовымі працэсамі супраць грамадзянскіх актывістаў і прадстаўнікоў апазіцыі.

Поздравляя людей с очередным Новым годом на этот раз главное не перепутать ударение в слове 'свиньи'.

еще

Уже совсем скоро наступит Новый год.

Решили ли вы, где будете его проводить?

Загрузка...