05. 04. 2011

Міхалевіч аб відэа пракуратуры: я пачаў гуляць з КДБ

"Менавіта для гэтага былі дэкларацыі маёй лаяльнасці і г.д. Пра гэта заўважце - усе мае прапановы выключалі падпісанне любых пагадненняў аб супрацоўніцтве. І навошта КДБ усё ж паставіў адзіную ўмову падпісанне дамовы, я ўсё ж не разумею. Яны спрабуюць паказаць, што я супрацоўнічаў сам. Нічога такога не было. Гэта было выканана пад фізічным уздзеяннем, пад уздзеяннем пагроз, і нічога гэта відэа не тлумачыць", - сказаў Алесь Міхалевіч беларускай службе Радыё "Свабода".

Па яго словах, паказаныя на відэа сустрэчы праходзілі ўжо пасля 10-11 студзеня, пасля прымянення да яго катаванняў у следчым ізалятары КДБ.

"Усе гэтыя запісы былі зроблены пасля майго вяртання з турмы на Валадарцы і пасля таго, як быў пік катаванняў, калі мне выкручвалі рукі і патрабавалі ад мяне прызнання, патрабавалі абяцанні, што я буду выконваць усё, што ад мяне запатрабуюць супрацоўнікі КДБ. Адпаведна, калі браць па часе, гэта ўсё адбывалася пасля 10-11 студзеня, больш чым праз 20 дзён пасля таго, як я знаходзіўся ў следчым ізалятары", - удакладніў экс-кандыдат.

"У гэтых запісах ёсць фраза, што "я адмаўляўся сустракацца з вамі без адваката" і што "гэта мая вялікая міласць". Зразумела, што гэтая міласць з майго боку было зроблена пасля вельмі сур'ёзнага фізічнага ўздзеяння, фізічных катаванняў", - дадаў палітык.

Як раней паведаміў Тэлеграф, Алесь Міхалевіч, знаходзячыся ў СІЗА КДБ, заяўляў пра гатоўнасць дапамагаць органам дзяржбяспекі. Пра гэта сведчаць відэаматэрыялы, якія 4 красавіка былі прадэманстраваны журналістам на прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў Генпракуратуры Беларусі.

Знаете ли вы, что если будильник ставить не на 07:00, а на 07:04, то к концу месяца вы накопите целых 2 часа сна.

еще

Следите ли вы за «Евровидением»?