П'яны паляк страціў арыентацыю і выпадкова зайшоў у Беларусь

29.04.2011 17:12
Архив Редакция

Гарадзенскія памежнікі затрымалі і справадзілі ў ІЧУ 58-гадовага грамадзяніна Польшчы, які ў стане алкагольнага ап'янення патрапіў у Беларусь. Выпіўшы з сябрам у машыне недалёка ад мяжы, жыхар вёскі Стшэльцавізна апынуўся ў машыне адзін і без ключоў. Ён выйшаў і пайшоў, куды вочы кажуць, прыйшоўшы, такім чынам, у суседнюю краіну, дзе яго і затрымалі.

У сваю чаргу 19-гадовы грамадзянін Літвы прабраўся ў Беларусь, каб купіць гарэлку ў вёсцы Сурвілішкі. Жыхара Вільні затрымалі ў 1,5 кіламетрах ад беларуска-літоўскай мяжы. Свой учынак ён патлумачыў тым, што ў Беларусі алкаголь таннейшы, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Між тым 28 красавіка ў 150 метрах ад дзяржаўнай мяжы пінскія памежнікі затрымалі 40-гадовага грамадзяніна Украіны, які спрабаваў незаконна трапіць дадому. Выехаўшы мінулым летам у Расію, ён згубіў там свае дакументы. «Замест таго, каб атрымаць пасведчанне на вяртанне і трапіць дадому без праблем законным спосабам, пайшоў наўпрост на беларуска-ўкраінскую мяжу, дзе неўзабаве і быў затрыманы», — адзначылі ў ДПК.

Цяпер мужчыну забаронены ўезд у Беларусь на тры гады. Пасля разглядаў яго ў афіцыйным парадку перадалі прадстаўнікам пагранслужбы Украіны.

Как вам новость?
Головоломки