Raiffeisen Bank: у Беларусі верагодная шокавая 30-адсоткавая дэвальвацыя

13.04.2011 16:24
Архив Редакция

Галоўны выканаўчы дырэктар карпарацыі Raiffeisen Bank International AG (RBI), якой належыць 88% беларускага "Прыёрбанка", Герберт Сцепіч на сустрэчы з аналітыкамі ў Лондане заявіў, што ў Беларусі магчымая 30-адсоткавая дэвальвацыя рубля. "У сувязі з мерамі, якія мы распачалі, мы не бачым значнай рызыкі для нашага ўзаемадзеяння", — адзначыў ён.

Па словах Герберта Сцепіч, Расія можа павялічыць свой уплыў на постсавецкія рэспублікі, бо «хутка развіваецца» і «ўкладваецца ў каштоўныя актывы», а Беларусь спрабуе ўзяць «крэдыт выратавання» ў памеры 3 млрд. даляраў ад Расіі і іншых былых савецкіх партнёраў, перадае сайт АДС.

У той жа час галоўны эканаміст HSBC Holdings Plc ў Маскве Аляксандр Марозаў сярод непасрэдных рызык, да якіх схільная Беларусь, назваў «магчымасць некантраляванай дэвальвацыі беларускай валюты або збоі ў эканоміцы праз недахопу імпартаваных рэсурсаў». «Значныя знешнія дысбалансы і нізкі ўзровень міжнародных рэзерваў уяўляюць сур’ёзную рызыку для суверэннага крэдытнага рэйтынгу краіны», — заявіў ён.

Как вам новость?
Головоломки