У Беларусь не пусцілі ўкраінскага праваабаронцу

22.04.2011 09:56
Архив Редакция

У чацвер, 21 красавіка, забаранілі ўезд у Беларусь намесніку кіраўніка Усеўкраінскай моладзевай арганізацыі "фундацыі рэгіянальных ініцыятываў", украінскаму праваабаронцу Міхаілу Каменеву. Праваабаронца накіроўваўся ў Мінск у якасці інфармацыйнага памочніка кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

На ўкраінска-беларускай мяжы ў пашпарце Міхаіла Каменева паставілі штамп «Уезд забаронены», але працягласць забароны не ўказаная.»Мы лічым, што падобныя дзеянні могуць быць расцэненыя, як прамая перашкода працы Міжнароднай назіральнай місіі, бо з меркаванняў аб’ектыўнасці і непрадузятасці ў яе складзе могуць быць толькі праваабаронцы-замежнікі, а ім цяпер, мяркуючы па ўсім, дарога ў Беларусь закрыта», — заявіла каардынатарка Кіеўскага інфармацыйнага цэнтра Камітэту Марына Цапок.Міхаіл Каменеў стаў ужо трэцім праваабаронцам з Украіны, якому забаранілі ўезд у Беларусь. Услед за Марынай Цапок і Максімам Кіцюком ён не змог трапіць у Мінск, каб там працягнуць працу ў Міжнароднай назіральнай місіі. У аналагічнай сітуацыі апынуўся і грамадзянін Расіі — Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі.Як гаворыцца ў паведамленні, праваабаронцы, знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, дзейнічалі адкрыта, кіруючыся нормамі ААН і АБСЕ аб праваабарончай дзейнасці, ажыццяўлялі маніторынг сітуацыі з правамі чалавека — у адпаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі, якія ўзяла на сябе Беларусь.Акрамя таго, праваабаронцы адзначаюць, што папярэдне даведацца аб унясенні ў «спісы неўязных» немагчыма. Прычына і дата ўнясення ў «спісы» афіцыйна не паведамляюцца, таксама не ўказваецца орган, які прыняў такое рашэнне, адпаведна, няма працэдуры абскарджання.Нагадаем, 20 красавіка каля 04:00 раніцы на пагранзаставе Церухі знялі з цягніка Кіеў — Мінск ўкраінскую праваабаронцу, кіраўніцу Кіеўскага інфармацыйнага цэнтра Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Марыну Цапок.Пасля гэтага міністэрства замежных спраў Украіны перадало ноту амбасады Беларусі з просьбай растлумачыць матывацыю забароны на ўезд у гэтую краіну грамадзянкі Украіны, праваабаронцы Марыны Цапок.Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?
Головоломки