У Беларусі хочуць больш актыўна развіваць таварыствы ўласнікаў

11.04.2011 12:29
Архив Редакция

Старшыня пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Сямашка заявіў, што беларускія дэпутаты разглядаюць праект новага Жыллёвага кодэксу. Дакумент накіраваны, сярод іншага, на больш актыўнае развіццё сістэмы таварыстваў уласнікаў жылля.

«На сённяшні дзень у нас досыць слаба развіта сістэма таварыства ўласнікаў. У Жыллёвым кодэксе ўсё расстаўляецца на свае палічкі — правы і абавязкі таварыстваў. Я думаю, што ў найбліжэйшы час самі грамадзяне ўсведамляюць, што гэта даволі выгадна, калі яны самі фактычна абслугоўваюць сваё жыллё», — адзначыў дэпутат, перадае БелТА.

Па словах Сяргея Сямашкі, праект Жыллёвага кодэксу ўмацоўвае правы ўласнікаў жылля. Ён уключае палажэнні закона аб прыватызацыі жыллёвага фонду, закона аб таварыствах уласнікаў, аб сумесным домаўладаннi, закон аб будаўнічых зберажэннях і закон аб іпатэцы. Так, згодна з законам аб будзберажэннях, грамадзяне, якія жадаюць будаваць ці рамантаваць кватэру, змогуць звярнуцца ў банк для адкрыцця накапляльнага рахунку. У банку яны будуць назапашваць пэўную суму, а затым змогуць узяць там тое, чаго не зхапае і пачаць будаўніцтва жылля.

У Мытны саюз, не дэкларуючы, можна ўвозіць 10 тыс. даляраў

Сяргей Сямашка таксама паведаміў, што на вясновай сэсіі дэпутаты маюць намер разгледзець закон аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве, які прадугледжвае прадстаўленне дзяржавай кантрактаў прыватніку і стварэнне сумесных — дзяржаўных і прыватных — прадпрыемстваў. «Аб дадзеным законапраекце вядзецца шмат размоваў, ёсць няясныя пытанні. Гэтая тэма для нас новая, актуальная, і сёння мы ёй займаемся», — адзначыў парламентарый.

Таксама дэпутаты разгледзяць праект аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў, які прадугледжвае адказнасць за паклёп, падробку і г.д. «Чыноўнікі дастаткова ўважліва ставяцца да зваротаў грамадзян. Але часам і грамадзяне злоўжываюць тым, што могуць звярнуцца і звяртаюцца па некалькі разоў па адным пытанні, спрабуючы метадам ціску атрымаць тое, што ім не належыць», — падкрэсліў Сяргей Сямашка.

Ён таксама паведаміў, што Беларусь ужо ратыфікавала «дзесяць пагадненняў, якія датычацца ўзаемаадносін паміж краінамі Мытнага саюза». «І адно з іх — па ўвозе наяўных сродкаў фізічнымі асобамі на тэрыторыю Мытнага саюза. Цяпер яны могуць увозіць, не дэкларуючы, наяўных сродкаў да 10 тыс. даляраў. Такім чынам, гэты эканамічны саюз выгадны і для простых людзей, і для дзяржавы. Ёсць магчымасці свабодна гандляваць, напаўняць дзяржаўны бюджэт, прадстаўляць прэферэнцыі сваім грамадзянам», — заявіў дэпутат.

Как вам новость?
Головоломки