Адмоўнае гандлёвае сальда Беларусі дасягнула 2,35 млрд даляраў

10.05.2011 15:59
Архив Редакция

У Беларусі ў сакавіку 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала 879,4 млн даляраў супраць 921,1 млн даляраў у лютым і 554 млн даляраў у студзені года, сведчаць дадзеныя Нацбанка. Па выніках першага квартала 2011 года адмоўнае сальда перавысіла 2,35 млрд даляраў, што ў 3,5 разы больш, чым у першым квартале 2010 года.

Сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені-сакавіку 2011 года склалася адмоўным у памеры 2,81 млрд даляраў (у 2,5 разы больш, чым за аналагічны перыяд 2010 года), паслугамі — дадатнае ў памеры 464,2 млн (на 1,5% больш, чым у студзені-сакавіку 2010 года), перадае АФН.

Знешнегандлёвы зварот тавараў і паслуг павялічыўся ў студзені-сакавіку 2011 года на 52,4% у параўнанні са студзенем-сакавіком 2010 года і склаў амаль 2,02 млрд даляраў. Экспарт тавараў і паслуг павялічыўся на 41,9% да 8,92 млрд даляраў, імпарт — на 61,8% да 11,27 млрд.

Как вам новость?
Головоломки