Ліпковіч зачытаў суду порнаўрыўкі з кнігі Чаргінца — відэа

17.05.2011 12:47
Архив Редакция

Суд Першамайскага раёна Мінску 17 траўня прыгаварыў да штрафу ў памеры 525 тыс. рублёў беларускага блогера Яўгена Ліпковіча. Яго прызналі вінаватым у абразе гонару і годнасці кіраўніка Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, якая выявілася ў публічным спальванні кніг апошняга, у якіх Яўгена Ліпковіча абурылі сцэны парнаграфіі і эротыкі.

У прыватнасці, 19 сакавіка ў Севастопальскім парку блогер спаліў некалькі асобнікаў кнігі Мікалая Чаргінца «Тайна авальнага кабінета», нагадвае «Наша Нiва». На судзе, на якім сам Мікалай Чаргінец не прысутнічаў, Яўген Ліпковіч зачытаў некаторыя ўрыўкі з кнігі, якія выклікалі яго абурэнне.

Відэа не рэкамендуецца да прагляду асобамі малодшым за 18 гадоў

У далейшым блогер мае намер абскардзіць цяперашні прысуд суду.

Как вам новость?
Головоломки