Літва абмяжуе ўвоз паліва з Беларусі

23.05.2011 15:23
Архив Редакция

Урад Літвы мае намер абмежаваць бяспошлінны ўвоз паліва з Беларусі і Расіі. Пра гэта распавялі ў прэс-службе літоўскага прэм'ер-міністра Андруса Кубілюса. Урад вырашыў абкласці падаткамі паліва, што ўвозіцца ў нестандартных баках аўтамабіляў і ў каністрах. Для гэтага на кожным мытным пункце запланавана ўсталяваць спецыяльнае абсталяванне, з дапамогай якога і будзе вызначацца, ці адпавядае дадзены тып паліўнага бака стандартнаму.

Таксама намечана прыняць рашэнне адносна рэчаў, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу Літвы як асабісты багаж, распавялі ў прэс-службе літоўскага прэм’ера.

У выпадку калі ўзнікнуць падазрэнні, што рэчы могуць быць выкарыстаны ў камерцыйных мэтах, багаж таксама будзе абкладацца мытнымі пошлінамі. «Крытэрам стане частата паездак у сумежныя дзяржавы: калі такія адбываюцца больш за пяць разоў на месяц, можна выказаць здагадку, што фізічная асоба перасякае мяжу з камерцыйнымі мэтамі», — сказана ў прэс-рэлізе прэс-службы прэм’ер-міністра Літвы.

Как вам новость?
Головоломки