Лукашэнка: Савет па прадпрымальніцтве працуе вельмі пагана

10.05.2011 15:35
Архив Редакция

Аляксандр Лукашэнка вырашыў перагледзець працу Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі. Пра гэта кіраўнік краіны заявіў 10 траўня ў ходзе наведвання кампаніі "Хенкель Баўтэхнік", што недалёка ад Заслаўя (Мінская вобласць). "Я вельмі сур'ёзна думаю, як мадэрнізаваць Савет па прадпрымальніцтве, які працуе вельмі пагана", — сказаў ён.

«Я думаў, прадпрымальнікі напрамую будуць уносіць мне прапановы, у тым ліку па ўдасканаленні заканадаўства, падатковай сістэмы. Але такога няма», — цытуе прэзідэнта БелТА. Паводле яго слоў, настаў час змяніць механізмы працы савета. «У бягучым годзе трэба падумаць, каб гэтая кухня закруцілася, каб была зваротная сувязь з прадпрымальніцкай супольнасцю», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

На думку палітыка, у савет павінны ўваходзіць асобы, якія адбыліся ў бізнэсе. «Прадпрымальнікі павінны выказваць альтэрнатыўны чыноўніцкаму пункт гледжання па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва», — адзначыў кіраўнік краіны.

Прэзідэнт азнаёміўся з працай прадпрыемства «Хенкель Баутэхнік», якое было арганізавана пры дапамозе замежных інвестыцый і з’яўляецца падраздзяленнем будаўнічай хіміі канцэрна Henkel.

Мэтай паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў рэгіён з’яўляецца рашэнне пытанняў аб прыцягненні замежных інвестыцый, арганізацыі імпартазамяшчальнай вытворчасці і развіцця вытворчасці, арыентаванай на экспарт, з ужываннем мясцовых рэсурсаў. Для гэтага прэзідэнт азнаёміўся з досведам працы «Хенкель Баўтэхнік» і паркетнай фабрыкі Coswick, якія арыентаваны на імпартазамяшчэнне.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, не так даўно Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў працу спартыўнага сектару краіны, заявіўшы, што бюджэтныя сродкі мантачаць і «спорт трэба зняць з бюджэтнай іголкі».

Как вам новость?
Головоломки