Мінінфармацыі: дзяржканалы спажываюць шмат валюты

27.05.2011 09:03
Архив Редакция

Міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі выступіў супраць прапаноў дэпутатаў скараціць працягласць рэкламы на беларускім тэлебачанні. "Калі не будзе рэкламы, не будзе шмат чаго. У большасці сваім рэклама ідзе з Масквы. Гэта значыць паступленнb ў валюце. А нашы каналы, на жаль, спажываюць шмат валюты", — адзначыў міністр.

«Тэлеканалы — дзяржаўныя, і любое пагаршэнне дзейнасці дзяржканала выкліча ланцужок наступстваў. Эканамічная сітуацыя на тэлебачанні пагаршаецца і так», — заявіў Алег Праляскоўскі, перадае БелаПАН.

Кіраўнік мінінфармацыі пагадзіўся, што 90% грамадзян не любяць рэкламу, але «без яе тэлеканалам не пражыць». «Калі мы забярэм у дзяржканале грошы, іх трэба неяк кампенсаваць», — адзначыў міністр.

Дзяржканалы: трэба пачакаць з абмежаваннем рэкламы

Намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Дзмітры Папраўка лічыць, што ўвядзенне абмежаванняў на паказ рэкламы варта «адкласці да лепшых часоў, калі палепшыцца эканамічная сітуацыя».

Згодная з ім і намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч. Паводле яе слоў, «мы жывем у няпросты час, складаным сацыяльна-эканамічным становішчы», а «рэклама — гэта рэклама у тым ліку айчынных тавараў». «Яна дазваляе выйсці на розныя рынкі. Вам трэба пачуць пра няпросты час», — падкрэсліла намесніца міністра.

Беларускія дэпутаты хочуць абмежаваць працягласць рэкламы ў прайм-тайм (з 18:00 да 22:00) да 9, 10, 12 ці 15 хвілін у гадзіну замест 18 хвілін цяпер. Яны таксама прапануюць забараніць цалкам рэкламу піва або ўвесці забарону на яе з 07:00 да 22:00 (цяпер — з 07:00 да 20:00).

Как вам новость?
Головоломки