Незалежныя журналісты чыталі "Нашу Ніву" перад Праляскоўскім

04.05.2011 15:29
Архив Редакция

У Мінску 4 траўня адкрылася афіцыйная выстава "СМІ ў Беларусі", на якой належыць прысутнічаць толькі пры наяўнасці запрашальных білетаў або значка ўдзельніка мерапрыемства. Аднак карэспандэнты беларускіх незалежных выданняў змаглі патрапіць у выставачны цэнтр "Белэкспа" і разгарнулі перад міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім "Нашу Ніву" і "Народную волю".

У выставе бяруць удзел толькі дзяржаўныя медыя, выдавецтвы і рэкламныя кампаніі. Незалежным жа СМІ не далі нават агульнага стэнда. Аднак у мінулыя гады зайсці на выставу можна было вольна, піша «n#####n».

Разам з тым тут ёсць стэнд ўрада Масквы, прадстаўлены выданні «Весці» і «Расійская газета». Паказана таксама прадукцыя Выдавецкага дома маскоўскіх уладаў — выстаўленая біяграфія Аляксандра Лукашэнкі, якую напісаў гісторык Рой Мядзведзеў.

Таму Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала свядомых грамадзян падысці да ганка выставачнага цэнтра і выказаць свой пратэст супраць спробаў міністэрства інфармацыі закрыць незалежныя выданні «Наша Нівa» і «Народная воля».

У 12:00 каля дзесяці журналістаў правялі калектыўнае чытанне гэтых газет перад уваходам у будынак, а пазней ім удалося прайсці ўнутр. Падчас выступлення міністра інфармацыі яны ля самай сцэны працягвалі дэманстратыўна чытаць незалежныя выданні.
Пролесковский на выставке СМИ в Беларуси.jpgАлег Праляскоўскі на флэш-моб ніяк не адрэагаваў, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі». «Не заўважылі» правядзення акцыі таксама першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў і кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Аднак пасля журналісты змаглі падысці да чыноўнікаў пасля адкрыцця выставы, каб паказаць выданні і пагаварыць аб сваёй сітуацыі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, міністэрства інфармацыі Беларусі 25 красавіка падало іскавыя заявы ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску двух найбуйнейшых апазіцыйных газет «n#####n» і «Народная воля». Кіраўнік ведамства Алег Праляскоўскі заявіў, што «гэта права міністэрства і яго, як міністра, асабістая пазіцыя».

Как вам новость?