17. 05. 2011

ПА АБСЕ: пры дэмакратыі тых, хто прайграў не кідаюць у турму

"Мы асабліва занепакоеныя абмежаваннямі, якім падвяргаюцца палітычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць у Беларусі. Прысуды, вынесеныя ўдзельнікам паслявыбарных пратэстаў, празмерныя. Яны дэманструюць адсутнасць павагі да асноўных правоў на свабоду сходаў і выраз меркаванняў, і культывуюць атмасферу страху і самацэнзуры ў СМІ і сярод прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў краіне", - лічыць Петрас Эфтыміоу.

Ён таксама ў чарговы раз заклікаў афіцыйны Мінск перагледзець сваё рашэнне аб закрыцці сядзібы АБСЕ, паколькі, на яго думку, "дазвол некалькім праваабаронцам сачыць за судамі не можа замяніць сабой прысутнасць АБСЕ ў краіне".

Кіеў заклікаў Мінск да дыялогу з апазіцыяй

Міністэрства замежных спраў Украіны заклікала беларускія ўлады пачаць дыялог з апазіцыяй. "Мы звярталіся і будзем звяртацца да нашых беларускіх партнёраў з заклікамі вярнуцца да канструктыўнага дыялогу з апазіцыяй, зрабіць практычныя крокі ў кірунку гарантавання свабоды слова, свабоды сходаў і іншых грамадзянскіх свабод і правоў", - адзначылі ва ўкраінскім МЗС.

"Мы з занепакоенасцю ўспрынялі прысуд вядомаму дыпламату, палітыку, грамадскаму дзеячу Андрэю Саннікаву і яго жонцы Ірыне Халіп", - паведаміў дырэктар дэпартаменту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын, перадае ZN.UA.

Між тым Украіна працягне выступаць супраць палітычнай ізаляцыі рэспублікі Беларусь, заклікаючы да дыялогу з беларускім урадам у пытанні захавання дэмакратычных правоў і каштоўнасцяў.

Чэшскі хельсінскі камітэт: Лукашэнка страціў давер свайго народа

Асудзіў вынясенне прысудаў апазіцыйным актывістам і палітыкам Чэшскі хельсінскі камітэт. "Усе яны былі асуджаныя за негвалтоўны пратэст супраць пераабрання Аляксандра Лукашэнкі беларускім прэзідэнтам у снежні мінулага года ў Мінску", - гаворыцца ў заяве ЧХК.

На думку чэшскіх праваабаронцаў, дадзеныя працэсы з'яўляюцца ганьбай не толькі для Беларусі, але і для Еўропы і для прыхільнікаў дэмакратыі ва ўсім свеце. "Мы пацвярджаем словы Андрэя Саннікава, які, абараняючыся ў судзе вельмі мужна, сказаў, што дзяржаўная ўлада ў асобе Лукашэнкі, "канчаткова страціла давер людзей і міжнароднай супольнасці", - адзначылі яны.

"Чэшскі хельсінкскі камітэт перакананы, што хутка настане час, калі нават у Беларусі будуць прымяняцца прынцыпы Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах", - падсумавалі члены ЧХК.

- Что это за Маша в твоём телефоне?
- Это Миша, я просто нажал не ту букву, когда сохранял.
- Допустим. А Эльвира Сауна?
- Блин, Т9! Это - Электрик Саня!

еще

17 ноября в Беларуси пройдут парламентские выборы.

Намерены ли вы участвовать в них?