Сіноптыкі абяцаюць у Мінску мокры снег з дажджом

04.05.2011 15:12
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у чацвер, 5 траўня, надвор'е ў Беларусі будзе фармаваць у асноўным маларухомы атмасферны фронт. Чакаецца воблачна з праясненнямі. У Мінску таксама воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, ноччу і раніцай магчымы мокры снег. Вецер паўночны 3-8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3-5°С, днём плюс 10-12°С.

Ноччу месцамі, пераважна па ўсходняй палове Рэспублікі, днём на большай частцы краіны сіноптыкі абяцаюць кароткачасовы дождж, у начныя і ранішнія гадзіны магчымы мокры снег. «Вецер паўночны 3-8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1..+8°C, па захадзе на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0..-3°C, максімальная днём +9..+14°C, па паўднёвым усходзе да +16°C. Атмасферны ціск будзе слаба расці», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У наступныя двое сутак, 6 і 7 траўня, Беларусь будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску, сфармаванага ў паветранай масе паўночных шыротаў. Пры гэтым з тэрыторыі Украіны будзе паступаць няўстойлівае і вільготнае паветра.
 
Па дадзеных Белгідрамету, месцамі, пераважна па ўсходзе рэспублікі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1..+7°C, 6 траўня па заходняй палове рэспублікі ў начныя і ранішнія гадзіны на глебе і месцамі ў паветры, а 7 траўня месцамі па краіне чакаюцца замаразкі да 0..-3°C, 6 траўня на тарфяніках Палесся да -5°C. Максімальная тэмпература днём у асноўным будзе знаходзіцца ў межах +8..+15°C.

Как вам новость?
Головоломки