30. 06. 2011

Апазіцыю заклікаюць далучыцца да "сеткавай рэвалюцыі"

"Вы ўсе прыпыніце сваю дзейнасць да моманту перамогі. Пасля перамогі пройдуць дэмакратычныя выбары, і паступова краіна здабудзе годную каманду кіраўнікоў", - заяўляюць адміністратары інтэрнэт-супольнасці "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі".

"Калі на вашай памяці была рэальная магчымасць пазмагацца за ўладу? Цяпер, калі ініцыятыва на нашым баку, трэба толькі дзейнічаць. Рэвалюцыя пастаянна павінна наступаць", - адзначаецца ў заяве актывістаў кампаніі.

Між тым, як ужо паведамляў Тэлеграф, 29 чэрвеня найбуйнейшыя беларускія дэмакратычныя партыі і рухі падпісалі пагадненне, у якім сфармулявалі агульныя патрабаванні да ўладаў ва ўмовах эканамічнага крызісу. Першым патрабаваннем стала спыненне ўсiх крымiнальных спраў і адмена ўсіх прысудаў па "справе 19 снежня". Акрамя таго, апазіцыя патрабуе зарэгістраваць усе дэмакратычныя грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі, стварыць роўныя ўмовы дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама ўнесці шэраг змяненняў у выбарчае заканадаўства

- Ты пойми, всех денег на свете не заработать, отдохни.
- Да мне хотя бы на еду.

еще

А вы участвовали в выборах?