Беларусь — лідар па росце спажывецкіх цэн сярод краін былога СССР

30.06.2011 13:32
Архив Редакция

За першыя пяць месяцаў 2011 рост спажывецкіх коштаў у Беларусі склаў 25,4%. Гэта самы высокі паказчык сярод краін былога СССР. Толькі за травень кошты ў Беларусі выраслі на 13,1%, што таксама з'яўляецца максімальным паказчыкам на постсавецкай прасторы.

Паводле афіцыйных дадзеных, у студзені — траўні 2011 года рост спажывецкіх цэн у Таджыкістане склаў 6,9%, у Кыргызстане — 6,5%, Украіне — 5,5%, Арменіі — 5%, Малдове — 4,9%, Казахстане і Расіі — па 4,8%, Латвіі — 3,8%, Азербайджане — 3,4%, Літве — 3,3%, Узбекістане — 2,7%, Эстоніі — 2,2%, Туркменістане — 1,76%, паведамляе БелаПАН.

У траўні ў Арменіі цэны на спажывецкія тавары не змяніліся. Нязначна падняліся кошты ў Таджыкістане, Украіне (па 0,8%), Літве (0,7%), Малдове (0,6%), Казахстане і Расіі (па 0,5%), Грузіі і Латвіі (па 0,4 %), Кыргызстане (0,3%) і Эстоніі (0,1%). У той жа час у Азербайджане цэны знізіліся на 0,4%.

Між тым, па выніках 2010 года Беларусь займала трэцяе месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн (9,9% пры прагнозным паказчыку ў 8-10%).

Как вам новость?
Головоломки