Беларусь і ЕўрАзЭС падпісалі пагадненне аб крэдыце

09.06.2011 15:08
Архив Редакция

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец і намеснік старшыні праўлення — кіраўнік дырэктар па забеспячэнні дзейнасці Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Сяргей Шаталаў падпісалі 9 чэрвеня ў Мінску пагадненне паміж Беларуссю і Еўразійскім банкам развіцця аб выдзяленні рэспубліцы фінансавага крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Агульная сума крэдыту складае тры мільярды даляраў.

Раней амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў 9 чэрвеня паведаміў, што адной з умоваў выдачы Беларусі мільярднага крэдыту ЕўрАзЭС было скарачэнне эмісіі. «Умовы выдачы крэдыту ўсё агучаны. Гэта скарачэнне дэфіцыту беларускага бюджэту, скарачэнне шалёнага эмісійнага напаўнення грашыма», — сказаў пасол.

«Ужо грашовая маса падціснулася. Прэзідэнт ужо агучыў скарачэнне дзяржаўных праграм. Цалкам разумныя рэчы, звязаныя, з абаронай насельніцтва», — адзначыў дыпламат.

Акрамя таго, Аляксандр Сурыкаў заявіў, што Расія не ставіла перад Беларуссю «ніякіх умоваў пераходу на расійскі рубель». «Адзіны курс беларускага рубля — стаяла такое пытанне», — падсумаваў амбасадар РФ.

ЕўрАзЭС: першы транш крэдыту Беларусь атрымае ў чэрвені

Тым часам намеснік старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця — кіраўнік дырэктар па забеспячэнні дзейнасці Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Сяргей Шаталаў заявіў, што атрыманне першага траншу крэдыту АФ ЕўрАзЭС — гэта пытанне некалькіх дзён ці тыдняў.

«Пагадненнем прадугледжана паступленне сродкаў у рэспубліку шасцю траншамі на працягу 2011-2013 гадоў. Першы транш у суме 800 млн даляраў паступіць на рахунак міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку ў сярэдзіне чэрвеня гэтага года», — дадалі ў міністэрстве фінансаў Беларусі.

Сродкі крэдыту будуць накіраваны на падтрымку распрацаванай урадам і Нацыянальным банкам праграмы мер эканамічнай палітыкі дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву, гаворыцца ў паведамленні мінфіна.

Как вам новость?