09. 06. 2011

Беларусь і Расія плануюць у чэрвені дамовіцца аб продажы "Белтрансгаза"

Аляксандр Сурыкаў запэўніў, што пасля атрымання поўнага кантролю над "Белтрансгазам" расійскі бок мае намер "забяспечыць нармальнае існаванне кампаніі", перадае БелаПАН.

Пры гэтым расійскі амбасадар у чарговы раз адзначыў, што Расія не звязвае пытанне куплі акцый "Белтрансгаза" з пераходам на роўнадаходныя кошты Беларусі і Расіі. Паводле слоў Аляксандра Сурыкава, гэта дзве розныя справы.

Як паведамляў Тэлеграф, расійская кампанія "Газпром", якая раней за 2,5 млрд даляраў набыла 50% акцый ААТ "Белтрансгаз", у цяперашні час вядзе перамовы аб куплі астатняй часткі акцый беларускага прадпрыемства.

Беларусь у якасці адной з абавязковых умоваў продажу акцый "Белтрансгаза" расійскай кампаніі "Газпром" ставіць пастаўкі расійскага газу ў Беларусь па ўнутрырасійскіх коштах. Аб гэтым 7 чэрвеня паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Тым не менш, расійскі бок настойвае на тым, што гэтыя два пытанні паміж сабой не звязаныя.

Никогда не покупаю шаурму в ларьках, делаю дома, получается как настоящая, даже пару раз отравился.

еще

Нужна ли Беларуси интеграция с Россией?