Беларусь разлічвае купляць газ у Расіі па больш нізкім кошце

30.06.2011 15:09
Архив Редакция

Беларусь узгадніла з расійскай кампаніяй "Газпром" формулу, па якой з 2012 года будзе разлічвацца цана на газ для Беларусі. Як расказаў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, бакі сышліся на кошце "добрым для Беларусі і выгадным для "Газпрома".

Між тым беларускі бок разлічвае з 2012 года перайсці на роўнадаходную цану ў рамках Мытнага саюза і, адпаведна, на яе істотнае зніжэнне, перадае БелТА

«Выхад на прынцып роўнапрыбытковасці прадугледжвае, што з 1 студзеня 2012 года, калі пачне дзейнічаць новы кантракт, як мінімум, выхад на роўнадаходную цану, а значыць, істотнае паніжэнне кошту на газ. Але мы ставім задачу, што разгрузка павінна быць значна большай», — заявіў Уладзіміра Сямашкі.

Паводле дамовы, падпісанай Беларуссю, Расіяй і Казахстанам у снежні 2010 года, бакі павінны адначасова да 1 студзеня 2015 года выйсці на роўнадаходныя цэны, на прынцып роўнапрыбытковасці.

Сямашка: да канца года цана расійскага газу можа вырасці да 305 даляраў

Цяперашні кошт за газ (244,7 даляра за тысячу кубаметраў), па словах Уладзіміра Сямашкі, вышэйшы ронапрыбытковы кошт, які разлічваецца расійскім бокам па вызначанай формуле. Больш за тое, калі нічога не зменіцца, у трэцім квартале гэтага года цана падымецца да 286 даляраў за тысячу кубаметраў газу, а ў чацвертым — да 300-305 даляраў.

Уладзімір Сямашка ў чарговы раз падкрэсліў, што дасягненне дамоўленасцяў па цэнаўтварэнні на газ для Беларусі на будучы год з’яўляецца адной з умоваў продажу дзяржпакета акцый «Белтрансгазу» расійскім інвестарам.

Віцэ-прэм’ер паведаміў, на сённяшні дзень ужо падрыхтаваны пакет дакументаў, у тым ліку, кантракт куплі-продажу «Белтрансгазу», пагадненне аб коштаўтварэнні на газ для Беларусі, кантракт на пастаўку газу на 2012-2014 гады, кантракт на транзіт газу ў 2012 — 2014 гадах.

Как вам новость?
Головоломки